Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55474 документов. Показано: 14 за последние 30 дней.

"Нашай гісторыяй можна і трэба ганарыцца"   / Дадалка, Марыя /

Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы ўзначальвае Ігар Сергеенка, але функцыянаваць ён будзе на базе Нацыянальнай акадэміі навук. У склад структуры ўвайшлі вядомыя вучоныя ў галіне гуманітарных ведаў, аўтарытэтныя грамадскія дзеячы, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, экспертнай супольнасці, дзяржорганаў і арганізацый.

Источник: Звязда,   03.03.2022
Рубрика: Наука и общество
"Вашы поспехі з’яўляюцца адным з фактараў нацыянальнай бяспекі Беларусі"   / Дадалка, Марыя /

Прэзідэнт Беларусі правѐў пасяджэнне-нараду з супрацоўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук. Падчас сустрэчы кіраўнік краіны ўручыў Дзяржаўныя прэміі і дыпломы акадэміка, члена-карэспандэнта навукоўцам.

Источник: Звязда,   26.01.2022
Рубрика: Мероприятия НАННаука и власть
Медыцынскія навінкі для дзіцячага здароўя   / Дадалка, Марыя /

Начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзіцяці Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Лазар расказаў пра апошнія трэнды лячэння ў сферах дзіцячай анкалогіі, траўматалогіі, хірургіі, укаранёныя айчыннымі спецыялістамі. Пры супрацоўніцтве РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і Інстытута біяарганічнай хіміі НАН распрацаваны хімерны антыгенны рэцэптар (CAR), нацэлены на пухлінаасацыяваны антыген У-лінейных лейкозаў і лімфы.

Источник: Звязда,   23.04.2021
Рубрика: НАН Беларуси
"Сістэма адукацыі з'яўляецца найважнейшай, стратэгічнай галіной краіны"   / Дадалка, Марыя /

Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з педагагічным актывам рэспублікі. У размове прынялі удзел больш за тысячу чалавек з усіх рэгіёнаў краіны. У залу Нацыянальнага выставачнага цэнтра былі запрошаны выкладчыкі, кіраўнікі вышэйшых, прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, настаўнікі школ. Размова шла ў тым ліку і пра развіццё практыкаарыентаванага навучання спецыялістаў, у тым ліку на базе інстытутаў НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   30.06.2020
Рубрика: НАН Беларуси
"Гэты год мы павінны вельмі сур'ёзна папрацаваць, каб пераадолець негатыўныя з'явы, якія ёсць у эканоміцы"   / Дадалка, Марыя /

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Яго пасаду зойме дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валерый Бельскі.

Источник: Звязда,   31.01.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и власть
«Навука карыстаецца асаблівай падтрымкай і даверам з боку дзяржавы»   / Дадалка, Марыя /

Напярэдадні Дня беларускай навукі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў дыпломы дактароў навук і атэстаты прафесараў. Навукоўцы, у тым ліку дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Сяргей Лысенка, распавялі Прзідэнту пра свае распрацоўкі.

Источник: Звязда,   24.01.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и власть
Космас — лакмусавая папера, якая дапамагае ацаніць магчымасці і здольнасці дзяржавы і народа   / Дадалка, Марыя /

Прэзідэнт Беларусі і дырэктар карпарацыі «Раскосмас» абмяркавалі сумесныя беларуска-расійскія праекты ў касмічнай сферы. Расійская ўстанова цесна супрацоўнічае з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і шматлікімі прадпрыемствамі, сярод якіх «Пеленг», «Інтэграл».

Источник: Звязда,   22.01.2020
Рубрика: Международное сотрудничество
Лукашэнка: Космас — лакмусавая папера, якая дапамагае ацаніць магчымасці і здольнасці дзяржавы   / Дадалка, Марыя /

Прэзідэнт Беларусі і дырэктар карпарацыі «Раскосмас» абмяркавалі сумесныя беларуска-расійскія праекты ў касмічнай сферы.

Источник: Звязда,   21.01.2020
Рубрика: НАН Беларуси
Штрыхі да партрэта Авальнай залы   / Дадалка, Марыя /

Найважнейшая палітычная падзея гэтай восені — безумоўна, выбарчая парламенцкая кампанія. У сродках масавай інфармацыі абмяркоўваюць асобы кандыдатаў, парадак правядзення выбараў і будучыя задачы новага складу. Якія цікавыя факты можна даведацца пра склады дэпутацкіх корпусаў шасці скліканняў? Хто быў самым маладым дэпутатам, колькі цёзак па прозвішчы працуе сёння ў парламенце і ці гендарна ён ураўнаважаны? Напрыклад, у 2008-м па ўзросце ўсіх абышоў 63-гадовы галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Мікалай Казак з Мінска.

Источник: Звязда,   16.10.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и власть
Заканатворчасць па-навуковаму   / Дадалка, Марыя /

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся семінар па вывучэнні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў практыкі прымянення заканадаўства на тэму «Заканадаўчае забеспячэнне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці: рэаліі, праблемы, перспектывы». Як адзначыў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, у заканадаўстве асноўныя палажэнні па рэгуляванні навуковай дзейнасці і навукі выкладзены — існуе каля 600 нарматыўных актаў па розных кірунках.

Источник: Звязда,   01.10.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и власть
Ад мовы да несупярэчлівай гісторыі   / Дадалка, Марыя /

Нядаўна Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў маштабны дакумент — Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Над ім працавалі спецыялісты амаль з 20 дзяржаўных органаў і арганізацый — сродкаў масавай інфармацыі, навуковых устаноў, парламента. Адным з распрацоўшчыкаў канцэпцыі стаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк. Член-карэспандэнт НАН, доктар гістарычных навук, прафесар упэўнены: новая канцэпцыя абараняе канстытуцыйнае права на аб'ектыўную і праўдзівую інфармацыю.

Источник: Звязда,   04.04.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и властьНаука и общество
Адзін у полі не воін   / Дадалка, Марыя /

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія стала пляцоўкай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы: вопыт, праблемы і перспектывы». Неабходнасць ствараць комплексы дакладнага земляробства на адпаведнай секцыі адзначыў Пётр Казакевіч, намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   14.09.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоМероприятия НАН
Час маладых   / Дадалка, Марыя /

Новым кіраўніком БРСМ стаў Дзмітрый Варанюк, які да гэтага ўзначальваў Мінскі абласны камітэт. Яго абралі падчас 43-га з'езда грамадскага аб'яднання, які павінен стаць не толькі справаздачай за мінулыя тры гады, але і зыходным пунктам для новых ідэй і праектаў. Рухацца наперад натхняла ўдзельнікаў з'езда і навуковы супрацоўнік лабараторыі прыкладной біяхіміі Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі Настасся Лапко.

Источник: Звязда,   31.05.2018
Рубрика: Сотрудники НАН
Геапалітычныя скрыжаванні Беларусі   / Дадалка, Марыя /

Інтэграцыя ў ЕАЭС, міжнародная энергетычная бяспека, патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі з ЗША і Еўропай — гэтыя і іншыя пытанні ў фокусе ўвагі форуму «Беларусь у сучасных геапалітычных і геаэканамічных працэсах». Арганізаваў і размясціў на сваёй пляцоўцы канферэнцыю Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Актуальнасць сустрэчы падкрэслілі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя і дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.

Источник: Звязда,   03.04.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНМеждународное сотрудничество